За суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваны 501 выпадак COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваны 501 выпадак COVID-19, памерлі восем чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З лякарняў выпісана 375 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Гэта мінімальнае сутачнае захворванне з 9 лютага, калі быў зафіксаваны 561 хворы.

14 чэрвеня было зарэгістравана 697 хворых, 13 чэрвеня — 923, 12-га — 895, днём раней — 1.026. Афіцыйны сутачны рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 406.861, памерлі 2.995 пацыентаў з каронавірусам, ачунялі — 399.549.

За мінулыя суткі выканана 10.414 тэстаў на каронавірус (днём раней 10.879). З пачатку эпідэміі зроблена 6.555.214 тэстаў.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, больш за 401 тысячу чалавек у краіне прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19, больш за 720 тысяч — атрымалі першую дозу вакцыны.

БелаПАН