За суткі ў Беларусі выявілі 1805 выпадкаў COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1805 выпадкаў COVID-19, памерлі дзевяць чалавек з каронавіруснай інфекцыяй, выпісана са шпіталёў 2177 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
За суткі колькасць новых выпадкаў COVID-19 крыху знізілася – 7 студзеня было зарэгістравана 1838 выпадкаў каронавірусу (і таксама 9 смерцяў). Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 208 тысяч 601, памерлі 1498 пацыентаў з каронавірусам.
Беларускае Радыё Рацыя
