За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.050 выпадкаў COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.050 выпадкаў COVID-19, памерлі восем чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 1.319 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць новых выпадкаў COVID-19 за суткі скарацілася — 27 сакавіка было зарэгістравана 1.213 хворых. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 318.681, памерла 2.219 пацыентаў з каронавірусам, ачуняла — 308.216.

За мінулыя суткі выканана 19.652 (днём раней — 19.129) тэсты на каронавірус. Усяго з пачатку эпідэміі праведзена 5.330.319 тэстаў.

Як паведаміў 26 сакавіка міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, інтэнсіўнасць новай, вясновай, хвалі каронавіруса ў Беларусі будзе не вышэйшай за восеньскую. Да сярэдзіны сакавіка захворванне на COVID-19 у краіне зніжалася, але днямі медыкі сталі фіксаваць невялікую тэндэнцыю да росту. Гэта звязана ў тым ліку з пачаткам сезонных захворванняў, адзначыў чыноўнік.

belapan.by