За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.134 выпадкі COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.134 выпадкі COVID-19, памерлі дзевяць чалавек з каранавіруснай інфекцыяй, выпісана з бальніц 1.028 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за суткі колькасць новых выпадкаў COVID-19 практычна не змянілася — 15 лютага іх было 1.100. Рэкорд захворвання прыйшоўся на 12 снежня 2020 года — 1.975 хворых.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 270.921, памерлі 1.867 пацыентаў з каранавірусам. Ачунялі 260.057 чалавек.

За мінулыя суткі выканана 7.432 тэсты на каронавірус, што амаль у два з паловай разы менш, чым двума днямі раней (усяго выканана 4.698.244 тэсты).

Як адзначаюць у Міністэрстве аховы здароўя, станоўчыя прагнозы развіцця сітуацыі з захворваннем на COVID-19 дазваляюць працягнуць перапрафіляванне ложкаў у бальніцах Беларусі.

belapan.by