За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.169 выпадкаў COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.169 выпадкаў COVID-19, памерлі 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З лякарняў выпісана 1.396 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

25 мая было зарэгістравана 840 хворых, 24 мая — 953, днём раней — 1.252. Афіцыйны суткавы рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 388.987, памёр 2.801 пацыент з каронавірусам, ачунялі — 379.265.

За мінулыя суткі выканана 19.649 тэстаў на каронавірус, што ўдвая больш, чым днём раней (8.169). З пачатку эпідэміі зроблена 6.249.700 тэстаў.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, больш за 461,7 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, больш за 290 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

БелаПАН