За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.244 выпадкі COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.244 выпадкі COVID-19, памерла 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 1.420 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Колькасць новых выпадкаў знізілася: 30 красавіка было зарэгістравана 1.505 хворых. Рэкорд захворвання прыйшоўся на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 359.982, памерла 2.552 пацыенты з каронавірусам, ачуняла — 350.433.
За мінулыя суткі выканана 17.893 тэсты на каронавірус (днём раней 17.919). Усяго з пачатку эпідэміі зроблены 5.868.221 тэст.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, 291.500 чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, 111.400 — прайшлі поўны курс вакцынацыі.