За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.309 новых выпадкаў COVID-19
За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.309 новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19, памерла яшчэ 7 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруса ў краіне дасягнула 118.008, памерла ўжо 1.067 чалавек.
За суткі прырост выпадкаў каронавіруснай інфекцыі павялічыўся: 17 лістапада быў зафіксаваны 1.251 заражаны і сем смерцяў.
Міністэрства адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 паправіліся і выпісаныя 98.318 пацыентаў (1 тысяча за апошнія суткі).
Праведзены 2.947.761 тэст на каронавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 30.681.
Міністэрства аховы здароўя з вясны не публікуе статыстыку тых, хто захварэў па абласцях і Мінску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх. Ужо паўгода міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемстваў на гэтую тэму.
Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, у сувязі з павелічэннем колькасці шпітальных пнеўманій, якія патрабуюць рэспіраторнай падтрымкі, у бальніцах краіны ўзрасло і спажыванне кіслароду. „Усе сістэмы кіслародаўтрымання ў шпіталях Беларусі працуюць у штатным рэжыме. Дзяжурства спецыялістаў на месцах ажыццяўляецца кругласутачна. Вядучыя лячэбныя ўстановы Менска і рэгіёнаў, якія аказваюць медыцынскую дапамогу пацыентам з COVID-19, абсталяваныя стацыянарнымі крыніцамі кіслароду — газіфікатарамі ёмістасцю ад 3 да 6 тон кожны. Тут захоўваецца звадкаваны кісларод”, — адзначаецца ў паведамленні.
У Міністэрстве аховы здароўя падкрэслілі, што сістэмы забеспячэння кіслародам працуюць аўтаматычна: у выпадку павелічэння спажывання кіслароду ва ўстанове — сістэма сама наладжваецца на змены.