За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.354 выпадкі COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.354 выпадкі COVID-19, памерлі 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 1.311 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
6 траўня было зарэгістравана 1.219 захварэлых, днём раней — 1.138. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 366.305, памерла 2.612 пацыентаў з каронавірусам, ачуняла — 356.842.
За мінулыя суткі было выканана 18.927 тэстаў на каронавірус (днём раней 18.740). З пачатку эпідэміі зроблена 5.958.089 тэстаў.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі першы кампанент вакцыны ад каронавіруса атрымалі больш за 299 тысяч чалавек, больш за 150 тысяч прайшлі поўны курс вакцынацыі.