За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.378 выпадкаў COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.378 выпадкаў COVID-19, памерлі 11 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісаныя 1.303 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

18 траўня было зарэгістравана 1.179 хворых, 17-га — 1.191, 16-га — 1.627, днём раней — 1.363. Афіцыйны сутачны рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 380.089, памерлі 2.732 пацыенты з каранавірусам, ачунялі — 370.135.

За мінулыя суткі выканана 20.219 тэстаў на каранавірус, што ў 2,6 разу больш, чым днём раней (7.909). З пачатку эпідэміі зроблена 6.133.343 тэсты.

belapan.by