За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.483 новыя выпадкі COVID-19



За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.483 новыя выпадкі COVID-19, памерла восем чалавек з каронавіруснай інфекцыяй, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруса ў краіне дасягнула 125.482, памерла 1.104 чалавекі.

22 лістапада было зафіксавана 1.564 новыя інфікаваныя і сем смерцяў.

Міністэрства адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачуняла і выпісана 104.698 пацыентаў (850 за апошнія суткі).

Праведзена 3.091.238 тэстаў на каронавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 17.172.

Міністэрства аховы здароўя з вясны не публікуе статыстыку захварэлых па абласцях і Мінску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх. Ужо паўгода міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемстваў на гэтую тэму.

На ўсёй тэрыторыі Беларусі зараз дзейнічае абавязковы масачны рэжым. Сродкі індывідуальнай засцярогі загадана выкарыстоўваць на ўсіх без выключэння аб’ектах любой формы ўласнасці: у паліклініках, аптэках, крамах, кафэ, грамадскім транспарце і таксі. У шэрагу рэгіёнаў абмежаванае правядзенне спартыўных, культурных, відовішчных, навуковых, рэлігійных і іншых масавых мерапрыемстваў.

belapan.by