За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.496 выпадкаў COVID-19
За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.496 новых выпадкаў COVID-19, памерлі сем чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруса ў краіне дасягнула 128.449, памерла 1.119 чалавек.
24 лістапада быў афіцыйна зафіксаваны 1.471 новы інфікаваны і восем смерцяў.
Міністэрства адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачуняла і выпісана 107.452 пацыенты (1.617 за апошнія суткі).
Праведзена 3.128.178 тэстаў на каронавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 26.358.
Міністэрства аховы здароўя з вясны не публікуе статыстыку захварэлых па абласцях і Менску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх. Ужо паўгода міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемстваў на гэтую тэму.
На ўсёй тэрыторыі Беларусі зараз дзейнічае абавязковы масачны рэжым. Сродкі індывідуальнай засцярогі загадана выкарыстоўваць на ўсіх без выключэння аб’ектах любой формы ўласнасці: у паліклініках, аптэках, крамах, кафэ, грамадскім транспарце і таксі. У шэрагу рэгіёнаў абмежаванае правядзенне спартыўных, культурных, відовішчных, навуковых, рэлігійных і іншых масавых мерапрыемстваў.