За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.572 новыя выпадкі COVID-19



За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.572 новыя выпадкі COVID-19, памерлі восем чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў каронавірусу ў Беларусі дасягнула 138.219, памерла 1.166 чалавек.

30 лістапада было зафіксавана 1.639 новых інфікаваных і сем смерцяў.

Міністэрства адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачуняла і выпісана 115.587 пацыентаў (893 за апошнія суткі).

Праведзена 3.279.137 тэстаў на каронавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 9.561.

БелаПАН