За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.622 выпадкі COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.622 выпадкі COVID-19, памерлі 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 1.525 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за суткі колькасць новых выпадкаў каронавіруса вырасла — 8 красавіка было зарэгістравана 1.272 хворыя. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 333.430, памерла 2.334 пацыенты з каронавірусам, ачуняла — 323.748.

За мінулыя суткі выканана 20.258 тэстаў на каронавірус (днём раней — 18.261). Усяго з пачатку эпідэміі праведзена 5.516.682 тэсты.

belapan.by