За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.834 выпадкі COVID-19



За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.834 выпадкі COVID-19. Памерлі восем чалавек з выяўленай каронавірусной інфекцыяй, вынікае са звестак Міністэрства аховы здароўя.

16 снежня было зарэгістравана 1.838 выпадкаў каронавіруса, памерлі дзевяць чалавек.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі дасягнула 167.731, памерла 1.299 пацыентаў з каронавірусам.

Ачуняла 145.397 чалавек. За суткі выпісана з устаноў аховы здароўя 2.024 пацыенты.

За суткі выканана 28.807 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3.688.179 тэстаў на каронавірус.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, рэкорды захворвання ў Беларусі абнаўляліся 3 (1.701 выпадак), 4 (1.774) і 5 снежня (1.896), а 6, 7 і 8 снежня колькасць хворых на COVID-19 паступова зніжалася — 1.878, 1.796 і 1.649 выпадкаў за суткі адпаведна. 9 снежня колькасць новых выпадкаў за суткі зноў пачала расці (1.851), і 10 (1.939), 11 (1.967) і 12 снежня (1.975) зноў былі абноўленыя рэкорды захворвання.

belapan.by