За суткі ў Беларусі зарэгістравана 697 выпадкаў COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 697 выпадкаў COVID-19, памерлі 10 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 617 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
3 мая было зарэгістравана 834 захварэлыя, днём раней — 1.081. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 362.594, памерлі 2.582 пацыенты з каранавірусам, ачунялі — 353.081.
За мінулыя суткі было выканана 7.642 тэсты на каранавірус, днём раней — 8.238. Двое сутак запар колькасць праведзеных тэстаў зніжаецца (звычайна за суткі праводзілі 17-18 тыс. такіх даследаванняў). Усяго з пачатку эпідэміі зроблена 5.902.915 тэстаў.
