За суткі ў Беларусі зарэгістравана 823 выпадкі COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 823 выпадкі COVID-19, памерлі 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 744 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
26 красавіка было зарэгістравана 896 хворых. Рэкорд захворвання прыйшоўся на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 354.669, памерла 2.512 пацыентаў з каронавірусам, ачуняла — 344.950.
За мінулыя суткі выканана 9.395 тэстаў на каронавірус (днём раней — 9.959). Усяго з пачатку эпідэміі зроблена 5.797.755 тэстаў.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, на сённяшні дзень больш за 259 тысяч чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, больш за 89 тысяч — прайшлі поўны курс вакцынацыі.