За суткі ў Беларусі зарэгістравана 834 выпадкі COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 834 выпадкі COVID-19, памерлі 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 648 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
2 траўня быў зарэгістраваны 1.081 хворы, днём раней — 1.244. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 361.897, памерлі 2.572 пацыенты з каронавірусам, ачунялі — 352.464.
За мінулыя суткі выканана 8.238 тэстаў на каронавірус, удвая менш, чым днём раней (18.814). Усяго з пачатку эпідэміі зроблена 5.895.273 тэсты.
