За суткі ў Беларусі зарэгістравана 840 выпадкаў COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 840 выпадкаў COVID-19, памерлі 11 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З лякарняў выпісаныя 764 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

24 мая былі зарэгістраваныя 953 хворыя, 23 мая — 1.252, днём раней — 1.471. Афіцыйны суткавы рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 387.818, памёр 2.791 пацыент з каронавірусам, ачунялі — 377.869.

За мінулыя суткі выканана 8.169 тэстаў на каронавірус (днём раней 10.102). З пачатку эпідэміі зроблены 6.230.051 тэст.

БелаПАН