За суткі ў Беларусі зарэгістравана 915 выпадкаў COVID-19, памерлі 10 чалавек



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 915 выпадкаў COVID-19, памерла 10 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 1.250 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

1 чэрвеня было зарэгістравана 636 хворых, 31 мая — 632, на дзень раней — 992. Афіцыйны сутачны рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 395.990, памёр 2.871 пацыент з каранавірусам, паправіліся — 387.338.

За мінулыя суткі выканана 17.636 тэстаў на каранавірус, удвая больш, чым на дзень раней (8.068). З пачатку эпідэміі зроблена 6.361.136 тэстаў.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, 542,3 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх 297,1 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.