За суткі ў Беларусі зарэгістравана 970 новых выпадкаў COVID-19
Колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 97.499 (+970 за апошнія суткі), памерла 977 чалавек (+4), паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Колькасць выяўленых выпадкаў крыху знізілася — напярэдадні быў зафіксаваны абсалютны рэкорд сутачнага прыросту захворвання ў Беларусі з пачатку пандэміі каранавіруса (984 выпадкі).
Міністэрства аховы здароўя адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачуняла і выпісана 85.382 пацыенты (650 за апошнія суткі).
Праведзена 2.470.207 тэстаў на каранавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 26.045.
Міністэрства аховы здароўя з вясны не публікуе статыстыку захварэлых па абласцях і Мінску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх. Ужо паўгода Міністэрства аховы здароўя не праводзіць прэс-мерапрыемстваў на гэтую тэму.