За суткі ў Беларусі зарэгістравана 986 выпадкаў COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 986 выпадкаў COVID-19, памерлі дзевяць чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З лякарняў выпісаныя 723 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць новых выпадкаў COVID-19 некалькі дзён запар зніжаецца: 4 красавіка было зарэгістравана 1.239 хворых, 3 красавіка — 1.371, днём раней — 1.651. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 328.290, памерлі 2.294 пацыенты з каронавірусам, ачунялі — 318.756.

За мінулыя суткі выканана 9.429 тэстаў на каронавірус (днём раней — 18.850). Усяго з пачатку эпідэміі праведзена 5.453.123 тэсты.

БелаПАН