За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1.141 выпадак COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1.141 выпадак COVID-19, памерлі дзевяць чалавек з каранавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісаны 1.083 пацыенты, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць новых выпадкаў COVID-19 за суткі знізілася — 24 сакавіка было зарэгістравана 1.378 хворых. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 314.993, памерлі 2.193 пацыенты з каранавірусам, ачунялі — 305.560.
За мінулыя суткі зроблена 19.317 тэстаў на каранавірус (днём раней — 18.507). Усяго з пачатку эпідэміі праведзена 5.272.490 тэстаў.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі на базе прадпрыемства „Белмедпрэпараты” пачаўся прамысловы выпуск расійскай вакцыны ад каранавіруса „Спутнік V”. Як паведаміў генеральны дырэктар „Белмедпрэпаратаў” Сяргей Бяляеў, „вакцына можа быць выкарыстаная для правядзення вакцынацыі насельніцтва пачынаючы з апошняй дэкады красавіка пасля атрымання вынікаў кантролю якасці”. Выпуск у далейшым складзе да 500 тысяч доз прэпарата штомесяц, дадаў ён.