За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.213 выпадкаў COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.213 выпадкаў COVID-19, памерлі дзесяць чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісаныя 1.337 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць новых выпадкаў COVID-19 расце другія суткі запар — 30 сакавіка было зарэгістравана 995 хворых, днём раней — 918. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 321.807, памерлі 2.247 пацыентаў з каронавірусам, паправіліся — 312.320.
За мінулыя суткі выканана 18.628 тэстаў на каранавірус, у два разы больш, чым у папярэдні дзень (8.683). Усяго з пачатку эпідэміі праведзена 5.368.412 тэстаў.