За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.384 выпадкі COVID-19
За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.384 выпадкі COVID-19, памерлі 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй, – паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Па афіцыйнай версіі, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне складае амаль 343 тысячы чалавек, у тым ліку 2 413 чалавек з каронавірусам памерлі. Паправіліся больш за 333 тысячы.
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч 16 красавіка заявіў, што ў Беларусі назіраецца трэцяя хваля пандэміі, але лавінападобнага росту няма.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: МН