За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 977 новых выпадкаў COVID-19
Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 99.459 (+977 за апошнія суткі), памерла 985 чалавек (+5), паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
31 кастрычніка, паводле афіцыйнай статыстыкі, былі 983 новыя выпадкі і тры смерці.
Міністэрства аховы здароўя адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 паправіліся і выпісаныя 87.188 пацыентаў (525 за апошнія суткі).
Праведзена 2.522.817 тэстаў на каронавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 27.215.
Міністэрства аховы здароўя з вясны не публікуе статыстыку захварэлых па абласцях і Менску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх. Ужо паўгода Міністэрства аховы здароўя не праводзіць прэс-мерапрыемстваў на гэтую тэму.