За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя больш як 1,5 тыс. новых выпадкаў заражэння COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.505 выпадкаў COVID-19, памерла 10 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 1.459 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Другія суткі колькасць новых выпадкаў расце — 29 красавіка было зарэгістравана 1.309 хворых, у папярэдні дзень — 1.255. Рэкорд захворвання прыпаў на 12 снежня 2020 года — 1.975 выпадкаў.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 358.738, памерла 2.542 пацыенты з каронавірусам, паправіліся — 349.013.
За мінулыя суткі выканана 17.919 тэстаў на каронавірус (днём раней 17.175). Усяго з пачатку эпідэміі зроблена 5.850.328 тэстаў.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, 291,5 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, 111,4 тыс. — прайшлі поўны курс вакцынацыі.