За свой горад



“За свой горад” – установу пад такой назвай зарэгістравалі прадстаўнікі берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада). Яна атрымала статус дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці некамерцыйнай структуры. Прадметам дзейнасці сацыяльна-інфармацыйнай установы стане сацыяльная, культурна-асветніцкая, адукацыйная, прыродаахоўная, краязнаўчая, фізкультурна-аздараўленчая, інфармацыйная і даследніцкая дзейнасць, – распавёў палітык Ігар Маслоўскі:

– Нашай мэтай з’яўляецца садзейнічанне ўсебаковаму сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму развіццю гарадоў Беларусі. Таксама – падтрымка дзейнасці грамадзян у сферы адукацыі, мясцовага самакіравання, культуры, экалогіі, спорта і турызма. Уся гэтая дзейнасць накіраваная на рэгіянальнае развіццё нашых гарадоў.

Адной з галоўных задач некамерцыйнай арганізацыі стане распрацоўка і рэалізацыя праграм і праектаў, у тым ліку складанне праграм рэгіянальнага развіцця і прадстаўленне іх на разгляд органаў мясцовага кіравання і самакіравання і зацікаўленай грамадскасці.

Беларускае Радыё Рацыя