За традыцыйныя каштоўнасці



Шматнацыянальная і шматканфесійная Беларусь сутыкнулася з праблемай выбару між традыцыйным і сучасным светапоглядамі. У Менску прадставілі вынікі збору 52 800 подпісаў пад петыцыяй аб забароне прапаганды і публічнай дэманстрацыі гомасэксуалізму.

Акалічнасці распавёў дырэктар фонда «Адкрытыя сэрцы» Уладзіслаў Валаховіч:

– Калі Беларусь вельмі выразна паставіць сваю пазіцыю як традыцыйный дзяржавы, то да нас будуць гарнуцца краіны традыцыйныя. Сапраўды на гэтай падставе можна будаваць дзяржаўную палітыку, калі на гэта будзе воля нашых уладаў. То бок, зрабіць Беларусь цікавай прыхільнай да традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, – да нас будуць гарнуцца людзі.

На думку ініцыятараў петыцыі, унясенню аналагічных зменаў падлягае не толькі беларускае заканадаўства, аднак і міжнародныя праграмы ААН.

Беларускае Радыё Рацыя