За тры дні ў Беларусі пабіта 37 тэмпературных рэкордаў



Перад невялікім пахаладаннем, якое напярэдадні ахапіла паўднёва-заходнія раёны Беларусі, а сёння распаўсюдзіцца на астатнюю тэрыторыю, на чатырох метэастанцыях абноўленыя рэкорды цяпла за ўвесь перыяд метэаназіранняў.

Як сведчыць праведзены агенцтвам БелаПАН параўнальны аналіз аператыўнай мапы тэмператур і архіва Белгідрамета на рэсурсе meteoinfo.by, самая высокая тэмпература адзначаная ў Лепелі (Віцебскай вобласці) – плюс 6 градусаў. На другім месцы самая паўночная кропка краіны Езярышча – 5,9. У абодвух населеных пунктах пабіты максімумы дня 27-гадовай даўніны.

У Менску да рэкорду было далёка – 4,8 супраць 7,6 градуса ў 1993 годзе. за апошнія тры дні перакрыты 37 тэмпературных рэкордаў, а з пачатку новага года ўжо 39. 

Беларускае Радыё Рацыя