За тыдзень у Беларусі патанулі 33 чалавекі
За мінулы тыдзень у Беларусі патанулі 33 чалавекі. Удалося выратаваць 31-го чалавека.
Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС. Да прыкладу, учора, 11 ліпеня, ратавальнікі дапамагалі шукаць патанулых людзей у Лагойскім і Лунінецкім раёнах, у выніку з вады дасталі целы мужчыны 28-і гадоў і 12-гадовага дзіцяці.
Ратавальнікі адзначаюць, што найбольш часта да трагедыі прыводзяць купанне ў стане алкагольнага ап’янення і заплывы на далёкія дыстанцыі.
Дарослым трэба заўсёды мець дзяцей на відавоку.
Беларускае Радыё Рацыя