За тыдзень у Пінску пакаралі 9 пратэстоўцаў



За тыдзень у Пінску дзевяць прыхільнікаў перамен пакаралі адміністрацыйным арыштам за нядзельныя гулянні на пешаходнай вуліцы ў гістарычным цэнтры 18 і 25 кастрычніка.

Мужчыны, сярод якіх і пенсіянеры, атрымалі па 15 сутак, а жанчына-валанцёр 7 сутак.

Сябра “Руху “За Свабоду”, праваабаронца Алесь Рамановіч гаворыць, што ўлады спрабуюць зламаць самых актыўных грамадзян:

– Гэта проста запужаць. Засталося няшмат людзей, якія яшчэ не баяцца. І зараз пішуць справы і іх асуджаць, штрафаў мала даюць, больш суткі, каб яны больш нікуды не хадзілі і пабывалі ў гэтым ІЧУ, у якім не вельмі добрыя ўмовы. Любы выхад для іх – гэта праблема.

І я думаю, што яны яшчэ нейкія справаздачы робяць наверх, што вось яны зрабілі такую працу.

Праваабаронца ўпэўнены, што ў бліжэйшыя дні ня толькі ў Пінску, але і па ўсёй краіне пройдзе чарговая рэпрэсіўная хваля. І ўвагі на нейкія правы і свабоды не будзе ўвогуле, – дадае Рамановіч.

Беларускае Радыё Рацыя