За ўдзел у пратэстах у Менску затрымалі доктарку і яе мужа
Солтанаў затрымалі днямі. Галіна — 34-гадовы стаматолаг з Менска. Жанчына працуе ў прыватнай стаматалагічнай клініцы, і на сайтах пра яе адгукаюцца выключна станоўча. У відэа ГУБАЗіКа яна распавядае, што ўдзельнічала ў маршы разам з мужам.

Муж Галіны — 35-гадовы менчук Уладзімір Солтан. Ён займаецца вытворчасцю мэблі, мае ўласнае ІП. Яму закідаюць тое, што ён нібыта адміністраваў дваравы чат і таксама выходзіў на пратэсты. Ці заведзена супраць сям’і крымінальная справа — невядома.
