За ўкраінскую лётчыцу хлопцаў выклікаюць у міліцыю



Яшчэ 9 сакавіка сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл пры ўездзе ў Слонім з боку аўтадарогі Ліда-Дзятлава-Слонім правялі акцыю ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая тады знаходзілася ў расейскім палоне і якую судзілі ў Данецку Растоўскай вобласці. Хлопцы трымалі літары тэксту “Свабоду Надзеі Саўчанцы”.

slonim-sauchanka

Прайшло больш за 4 месяцы. Цяпер Надзея Саўчанка на радзіме і займаецца грамадска-палітычнай дзейнасцю. А вось слонімскіх хлопцаў за пікет яшчэ ў сакавіку выклікалі ў міліцыю і пагражалі судом. Пасля гэтага справа спынілася.

009

І вось зноў, 7 ліпеня, у Слонімкім РАУС успомнілі пра пікет, Надзею Саўчанка і слонімскіх грамадскіх актывістаў. Некалькі чалавек атрымалі позвы за подпісам старшага лейтэнанта міліцыі Куляшэвіча з’явіцца ў Слонімскі РАУС. Але хлопцы ў міліцыю не пайшлі. Толькі адзін з іх Уладзімір Ліцьвін, дзеля цікавасці, прыйшоў  да Куляшэвіча. Лейтэнант міліцыі папрасіў падпісаць пратакол ранейшага допыту, пытаўся, ці быў Ліцьвін у судзе, задаваў шэраг іншых пытанняў. Але Уладзімір Ліцьвін не падпісваў ніякіх пратаколаў, адмоўна адказваў на ўсе пытанні спадара Куляшэвіча. І праз некалькі хвілін пакінуў памяшканне РАУС.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім