За вакцынацыю можна атрымаць 250 рублёў на „Гродна Азот”
Па 250 рублёў атрымаюць супрацоўнікі “Гродна Азот”, якія пройдуць вакцынацыю да 3 снежня — дня 58-годдзя прадпрыемства. Пра гэта на аператыўнай нарадзе распавёў намеснік генеральнага дырэктара па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай працы Рамуальд Барсук, – піша выданне прадпрыемства “Гарадзенскі хімік”.
На 26 кастрычніка на прадпрыемстве былі 154 супрацоўнікі з каронавірусам, два — з пнеўманіямі. Па апошніх дадзеных, першым кампанентам у Гарадзенскай вобласці вакцынавана 27,8% насельніцтва, другім — каля 20 працэнтаў.