«За вела-Берасце!» адзначае юбілей



Дзесяць гадоў — роўна столькі спаўняецца сёлета грамадска-культурніцкай установе “За вела-Берасце!”. Пра гэта паведаміла прэсавы сакратар арганізацыі Марына Чыж. «Актывісты збіралі подпісы за паляпшэнне інфраструктуры, складалі звароты да мясцовых уладаў і памежнікаў, ладзілі фэсты і экскурсіі,» — адзначыла прадстаўніца ўстановы:

– Вельмі душэўна і адказна ставімся да гэтага мерапрыемства, бо за 10 гадоў зроблена вялікая колькасць карысных і патрэбных для горада рэчаў. Канешне ж, мы нейкім чынам адзначым гэту дату, выдзелім яе і пакажам вынікі сваёй працы ў першую чаргу, падвядзём вынікі таго, што ўжо зроблена, і абавязкова раскажам пра тое, што плануем зрабіць.

Паводле Марыны Чыж, пакуль яшчэ не вызначаная дата святкавання юбілея. Уся інфармацыя з’явіцца бліжэйшым часам у адмысловых суполках у сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: vk.com/zavelobrest