„За вела-Берасце” ладзіць віктарыну “Discover Europe!’’



“Discover Europe!’’ – першую віктарыну з серыі пад такой назвай ладзяць сябры кампаніі „За вела-Берасце” сумесна з актывістамі агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч”. Віктарына прысвечана роварнай тэматыцы.

За правільныя адказы налічваюцца балы і па агульнай суме балаў за ўсе дзесяць віктарын, пасля чаго абраныя пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы.

„Віктарына – гэта добры шлях да таго, каб актывізаваць людзей да абмеркавання таго, ці іншага пытання”, – адзначае адзін з галоўных арганізатараў Уладзімір Красько:

– Віктарына прадугледжвае варыянты адказаў, безумоўна людзям прасцей выбраць з нечага, чым выдумляць нейкія свае адказы. Мы хочам зрабіць віктарыну, якая была б цікавай і вясёлай. Моладзевая, цікавая, вясёлая віктарына для таго, каб як мага больш людзей прыняло ўдзел.

Пытанні віктарыны звязаныя з гісторыяй роварнага руху, краязнаўствам, рознымі цікавосткамі і г.д. Віктарыну можна знайсці на сайце арганізацыі „Дзедзіч”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце