«За вела – Берасце!» падрыхтавала падарункі да дня закаханых
Падарункі тым, хто ў Дзень святога Валянціна перасядзе на ровар, абяцаюць прадстаўнікі культурна-асветніцкай установы «За вела – Берасце!». Неабходна зрабіць фотаздымак і выкласці яго ў сацыяльных сетках.
Так актывісты далучаюцца да акцыі «На працу на ровары зімой», – распавёў адзін з лідараў ініцыятывы Уладзімір Красько:
– І надалей зрабіце допіс сабе на старонцы, чаму вы абралі менавіта ровар для перасоўвання як гарадскі транспарт. І пасля змясціце ўсё гэта на сваіх старонках у сацыяльных сетках. Мы прадугледзелі кожнаму, хто прыме ўдзел у акцыі, невялікі падарунак, а менавіта – наш фірмовы кубак.
Кубак будзе нагадваць удзельнікам акцыі пра тое, што ровар – гэта добры, сучасны і экалагічны сродак для перасоўвання па горадзе, – дадаў Уладзімір Красько.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
