“За вела-Берасце!” рыхтуе мабільны дадатак для раварыстаў



Над першым мабільным дадаткам у Беларусі для раварыстаў працуюць прадстаўнікі культурна-асветніцкай установы “За вела-Берасце!”. Пакуль ёсць толькі бэта-версія, у якой улічаныя розныя мэтавыя групы, — паведаміў роварны актывіст Уладзімір Красько:

Адметнасць прылады ў тым, што яна здольна працаваць ад мабільнага дадатку. Гэты дадатак можа працаваць у кожным горадзе Беларусі пры наяўнасці рэгіянальных каардынатараў, якія будуць здольныя апрацоўваць інфармацыю, якая будзе атрымлівацца ад карыстальніка. Гэты дадатак прысвечаны перадусім фіксаванню парушэнняў інфраструктуры ў горадзе, прафілактыцы крадзяжу ровараў за кошт стварэння базы, а таксама правядзенне агульных сумесных мерапрыемстваў, атрыманне адмысловай інфармацыі для раварыстаў.

Пакуль каманда тэсціроўшчыкаў дапрацоўвае мабільны дадатак, а літаральна праз некалькі дзён адбудзецца яго прэзентацыя ў Тэхнапарку.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: Misto News