“За вела-Берасце!” умацоўвае польска-беларускія стасункі



Кантакт з 12 прадстаўнікамі польскіх турфірмаў усталявалі сябры культурна-асветніцкай установы “За вела-Берасце!”. Пра гэта паведаміў кіраўнік структуры Уладзімір Красько. Так актывісты імкнуцца ўмацаваць стасункі ў памежным рэгіёне не толькі ў камерцыйных мэтах, а таксама з агенцтвамі, якія ладзяць сумесныя туры, — адзначыў ён:

– Гэта сустрэча была прысвечана таму, каб пазнаёміліся аператары з прадстаўнікамі тут, якія зацікаўлены ў развіцці турызму. Таксама быў арганізаваны тур па кропках, якія могуць быць цікавыя ў Берасцейскай вобласці для польскіх турыстаў.

Уладзімір Красько звярнуў увагу на тое, што важна наладжваць сувязі ў межах пашырэння бязвізавай прасторы, рабіць больш даступным наведванне, у тым ліку, культурніцкіх аб’ектаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота BINKL.by