«За вела-Берасце!» збірае фотафакты
Конкурс фотаздымкаў на тэму стану інфраструктуры горада аб’явілі прадстаўнікі кампаніі «За вела-Берасце!». Яны заклікаюць дасылаць фота месцаў, дзе бардзюры або веласцяжынкі не адпавядаюць нормам.
Адзін з арганізатараў конкурсу спадар Андрэй адзначыў, што такім чынам актывісты хочуць узняць праблемы ў публічнай прасторы:
– Вясна набірае абароты. Усё больш раварыстаў выязджае на вуліцы горада. І ўсё больш раварыстаў адчувае дыскамфорт ад перасоўвання па веласцежках горада. Гэты конкурс стаў ужо традыцыйным. І ладзіцца дзеля таго, каб выявіць ляпы ў горадзе, вынесці іх на суд грамадскасці, паказаць іх у СМІ і сацыяльных сетках.
Акрамя таго, актывісты хочуць прыцягнуць увагу гарадскіх уладаў да стану роварнай інфраструктуры горада, у тым ліку да неабходнасці прывядзення яе ў належны стан пасля зімовага сезону.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
