«За вела-Брэст» ладзіць чарговы велапрабег у Цярэспаль



Грамадская ініцыятыва «За велаБрэст» чарговы раз ладзіць велапрабег у Цярэспаль.

Гэтым разам яны запрашаюць раварыстаў на Дні вулічнага тэатра якія пройдуць 26-27 жніўня. «Перасячэнне памежнага перахода «Варшаўскі мост» па-ранейшаму застаецца мажлівым толькі ў выпадку папярэдняй заяўкі на праезд», паведамляе кіраўнік ініцыятывы Уладзімір Красько:

Наша мэта — дамагчыся таго, каб можна было ездзіць праз памежны пераход Брэст-Цярэспаль на ровары. Вельмі шмат людзей з турыстычнымі мэтамі, якія хацелі б ездзіць у Польшчу роварам. Мы лічым, што на памежным пераходзе існуе нармальная інфраструктура для таго, каб прапускаць раварыстаў. І, як паказаў досвед нашых польскіх калег, вельмі проста аўтамабільны памежны пераход адаптаваць да таго, каб можна было праязджаць яго на роварах.

Для таго каб у складзе групы трапіць на Дні вулічнага тэатра ў Цярэспалі роварам, неабходна прайсці папярэднюю рэгістрацыю. Даступна яна па адмысловай спасылцы, якая размешчана на старонцы “За велаБрэст” у Facebook.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце