За выхадныя літоўскія памежнікі затрымалі 73 нелегалаў



За выхадныя літоўскія памежнікі затрымалі 73 нелегалаў, якія прыйшлі з Беларусі. Традыцыйна сярод затрыманых больш за ўсё грамадзян Ірака. Агульная колькасць нелегалаў, перахопленых з пачатку года літоўцамі на ўчастку мяжы з Беларуссю, складае 2.096, што ў 26 разоў перавышае паказчык мінулага года.

З-за рэзкага павелічэння колькасці нелегалаў урад Літвы 2 ліпеня абвясціў надзвычайнае становішча на нацыянальным роўні. Кіраўніцтва краіны неаднаразова наўпрост абвінавачвала ўлады Беларусі ў спрыянні росту нелегальнай міграцыі. Літва пачала будаваць на мяжы агароджу з калючага дроту. Паралельна ўзводзіцца плот.

Беларускае Радыё Рацыя