За вымагальніцтва грошай судзяць загадчыцу дзіцячага садка
Судзяць загадчыцу дзіцячага садка, якая вымагала грошы ў падначаленых. Загадчыца была на раённай дошцы гонару і мела грамату Магілёўскага аблвыканкаму. Нязменна старшынявала ва ўчастковых камісіях падчас выбарчых кампаній.
Чэрыкаўскі раённы суд разглядае крымінальную справу супраць былой загадчыцы дзіцячага садка №19 з Крычава Алы Пастуховай. Ёй выставілі абвінавачванне па чатырох артыкулах крымінальнага кодэксу. Сярод іх злоўжыванне ўладаю і перавышэнне службовых паўнамоцтваў з карыслівай зацікаўленасці. Па гэтых артыкулах ёй пагражае да 6 гадоў зняволення. 16 супрацоўніц дзіцячага садка прызнаныя пацярпелымі.
62-гадовая Ала Пастухова – пад хатнім арыштам.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Няроўнага