За выяўленне пратэрмінаванай прадукцыі – у суд
Актывістаў прыцягнуць да суда – на Рыгора Грыка і Аляксандра Вайцешыка з Баранавічаў складзены пратакол і накіраваны ў суд Баранавіцкага раёна.
Як напісана ў пратаколе, у час выяўлення імі пратэрмінаванай прадукцыі ў краме “Марцін Ін-Фуд” яны нібыта там хуліганілі. Сведка гэтага – загадчыца крамы Вольга Борыс.
Кажа Аляксандр Вайцешык:
– Выявілі неналежны тавар, патэлефанавалі ў міліцыю, санстанцыю, выканкам. Выйшла так, што на нас прыйшоў адміністратыўны матэрыял, што мы хуліганілі выяўляючы пратэрміноўшчыкаў. Хуліганства выявілася ў тым, што мы ўзяўшы тавар, спрабавалі разлічыцца на касе, а яны адмаўляліся разлічвацца таму, што ён пратэрмінаваны, і вось мы нібы перашкаджалі прайсці іншым пакупнікам.
Такі ж пратакол быў складзены і на Рыгора Грыка, які з’ехаў часова да бацькоў ва Украіну. Паводле Вайцешыка, гэта зроблена, каб прыпыніць іх актыўнасць па далейшым выяўленні пратэрмінаванай прадукцыі ў крамах.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы