За заклікі да блакіроўкі вуліц мінчука асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі»
Вынесены прысуд па крымінальнай справе Дзяніса Бацяна, па абвінавачванні яго ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Па матэрыялах следства, Дзяніс 8 верасня 2020 года апублікаваў у тэлеграм-чаце «Мінск97%» паведамленне: «Тэрмінова, кіроўцы на Машэрава! Блакуйце рух, не дайце сілавікам сабрацца, дапамажыце пратэстоўцам!». Суддзя Юлія Крэпская прысудзіла хлопцу тры гады «хатняй хіміі».
Беларускае Радыё Рацыя
