За здымак з гідрантам у руках – крымінальная справа
Жыхар Століна Мікіта Ігнацюк, які на акцыі пратэсту сфатаграфаваўся з гідрантам ад вадамёта, затрыманы як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
Пра гэта паведамляе інфармацыйны рэсурс „Першы рэгіён” са спасылкай на яго бацьку Аляксандра Ігнацюка.
Паводле слоў бацькі, Ігнацюк пасля 15-сутачнага арышту быў затрыманы яшчэ на 72 гадзіны ў якасці падазраванага па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Гаворка ідзе пра акцыю 4 кастрычніка ў Мінску, калі пратэстоўцы разукамплектавалі адзін з вадамётаў.
Фатаграфія Ігнацюка з гідрантам ад вадамёта ў руках разышлася па сацыяльных сетках. Хлопец віны не прызнае, ён кажа, што не разбіраў вадамёт, а толькі зрабіў здымак з гідрантам.
Беларускае Радыё Рацыя