За знявагу дзяржаўнага сцяга за апошні час прыцягнулі да адказнасці 11 чалавек
Пра гэта паведаміў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін у каментары да выпадку ў Баранавічах і ўдакладніў, што статыстыка датычна Берасцейшчыны:
– І што цікава. Гэтыя людзі вельмі часта даюць нейкія сведчанні на відэа, і мы бачым, што сярод іх вялікі адсотак людзей, якія тлумачаць, што зрабілі гэта на падпітку. Гэта не проста так. Гэта сведчаць пра тое, што людзі на падсвядомым узроўні ненавідзяць гэтую дзяржаўную сімволіку і калі іх прымусілі маўчаць на цвярозую галаву, то як у той старой прымаўцы:”што ў п’янага на ўме, тое і на языке”, яно і вылазіць у такіх абставінах, калі чалавек мала ўсведамляючы што адбываецца, бачыць тое, што яго раздражняе, і проста нішчыць.
«Гэта своеасаблівая рэакцыя на гвалт, які чыняць беларускія ўлады супраць беларускага насельніцтва», – падсумоўвае Уладзімір Вялічкін.
Беларускае Радыё Рацыя