Забарона наведвання лясоў на Піншчыне



З-за анамальнай спёкі ў Пінскім раёне забаронена наведваць лясы і тарфянікі. Забарона будзе дзейнічаць да зменаў у надвор’і, чакаецца, што на тыдні павінны прайсці ападкі па поўдні краіны. Міжраённая інспекцыя па ахове расліннага і жывёльнага свету, сумесна з лясніцтвамі, кантралюе выкананне рашэння. Інспектар Вольга Жук нагадвае, што для адпачынку ёсць вызначаныя месцы, а за парушэнні чакае штраф:

— Для гэтага есць адмыслова абсталяваныя месцы. Там не забаронена нават у моцную спёку і можна хадзіць і спакойна адпачываць. Хадзіць углыб лесу і паліць вогнішчы нават з мангаламі — сурова забаронена. За гэтым будуць пільна наглядаць, складаць пратаколы і штрафаваць.  

З прычыны працяглай спёкі, збіральнікам грыбоў і ягад прапануюць праходзіць рэгістрацыю ў лясніцтвах.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя