Забароненае і непрызнанае ўладамі свята
У Беларусі на дзяржаўным узроўні не адзначаецца 500-годдзе Аршанскай бітвы. Не дазволілі і актывістам па ўсёй Беларусі адзначыць свята ў час пікетаў.
Хаця гэта была адна з найвялікшых бітваў у гісторыі Беларусі з самым страшным ворагам нашай краіны – маскавітамі, кажа гісторык з Малеча Аляксандр Кенда:
– Улічваючы сённяшнюю прарасейскую палітыку дзяржавы, няма нічога дзіўнага ў тым, што мясцовыя ўлады вырашылі не рызыкаваць і не дазваляць такое культурнае мерапрыемства. Да той пары, пакуль насельніцтва не ўявіць, што ўся гісторыя ВКЛ мае непасрэднае дачыненне да іх саміх, гэтыя святы і далей будуць забараняцца, наша культура надалей будзе знаходзіцца ў вельмі інертным стане.
Паводле Аляксандра Кенды, хочацца спадзявацца, што беларусы прачнуцца, успомняць сваіх гераічных продкаў і аддадуць ім даніну памяці, уваскрашаючы імёны.
Беларускае Радыё Рацыя
