Забарону акцыі ў падтрымку Украіны абскардзяць у ААН
Грамадскі актывіст з Ваўкавыска Віталь Гуляк падаў скаргу на дзеянні мясцовых уладаў у Камітэт па правах чалавека ААН. Яе можна лічыць падвойнай – у адной скарзе аб’яднаны дзве справы, адзначае актывіст:
– Там дзве заяўкі, якія я ў мінулым годзе падаваў у Валкавыскі райвыканкам па правядзенні шэсця і пікета, у якіх мне адмовілі. Гэта грамадязнская справа. І другая справа – адміністрацыйная. За сакавіцкі пікет, які я правёў у Ваўкавыску, калі пачаліся Крымскія падзеі. Мяне тады аштрафавалі. З абскарджваннем я прайшоў усе інстанцыі: Ваўкавыскі суд, Гарадзенскі абласны і Вярхоўны суд.
У сакавіку мінулага года Віталь Гуляк быў затрыманы і аштрафаваны на 10 базавых велічынь за пікет у падтрымку Украіны. Абскарджванні прысудаў на нацыянальным узроўні не далі станоўчых вынікаў, таму Віталь Гуляк скарыстаўся правам індывідульнага звароту ў Камітэт ААН па правах чалавека.
Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя
Фота spring96.org